10 I няхай зробяць каўчэг з дрэва акацыі; два з паловаю локці даўжыня яго, і паўтары локці шырыня яго, і паўтары локці вышыня яго.
11 I пакрыеш яго шчырым золатам; знутры і звонку пакрыеш яго; і зробіш наверсе наўкола вянок залаты.
12 I выльеш да яго чатыры колцы залатыя, і прыладзіш [іх] на чатырох кутах яго, два колцы на адным баку яго, і два колцы на другім баку яго.
13 I зробіш насілы з дрэва акацыі, і пакрыеш іх золатам.
14 I ўложыш насілы ў колцы па баках каўчэгу, каб на іх насіць каўчэг.
15 У колцах каўчэгу маюць быць насілы, ня будуць іх вымаць адтуль.
16 I ўложыш у каўчэг Сьведчаньне, якое Я дам табе.
17 I зробіш накрыўку са шчырага золата, два локці з паловаю даўжыня яе, і паўтары локці шырыня яе.
18 I зробіш двух херувімаў з золата, каванымі зробіш іх з абодвух бакоў накрыўкі.
19 I зробіш аднаго херувіма на тым баку, і аднаго херувіма на гэтым баку; разам з накрыўкай зробіце херувімаў на абодвух баках яе.
20 I будуць херувімы, распусьціўшы крылы ўгару, захінаць крыламі сваімі накрыўку, а абліччамі сваімі [будуць зьвернуты] адзін да аднаго; да накрыўкі будуць [зьвернутыя] абліччы херувімаў.
21 I паложыш накрыўку на каўчэг зьверху, і ў каўчэг паложыш Сьведчаньне, якое Я дам табе.