Pular para o conteúdo
Publicidade

Выхад 31:1-6

BBB Bíblia (Tradução de Antoni Bokun)

1 I прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:

2 «Глядзі, Я паклікаў па іменьні Бэцалеэля, сына Урыя, сына Хура, з калена Юды.

3 I Я напоўніў яго Духам Божым, мудрасьцю, разумнасьцю, веданьнем і [ўменьнем] да ўсялякай працы,

4 мастацкімі здольнасьцямі рабіць з золата, срэбра і медзі,

5 і абрабляць камяні для асаджэньня [іх], і абрабляць дрэва, каб рабіць [з ім] усялякую працу.

6 I вось, Я даў яму Агаліява, сына Ахісамаха, з калена Дана, і ў сэрца кожнага мудрага сэрцам Я даў мудрасьць, і яны зробяць усё, што Я загадаў табе:

Em outras traduções

  1. BBL Bíblia (Tradução de V. Semukha)

    1 І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:

    2 глядзі, Я прызначаю менавіта Вэсэлііла, сына Урыевага, сына Оравага, з племя Юдавага;

    3 і Я напоўніў яго Духам Божым, мудрасьцю, розумам, ведамі і ўсялякім умельствам

    4 рабіць з золата, срэбра і медзі,

    5 рэзаць камяні, каб устаноўліваць іх, і рэзаць дрэва дзеля ўсякай патрэбы;

    6 і вось, я даю яму памочнікам Агаліява, сына Ахісамахавага, з племя Данавага, і ў сэрца кожнаму мудраму ўкладу мудрасьць, каб яны зрабілі ўсё, што Я загадаў табе:

Direitos das traduções citadas

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.