12 I сказаў Майсей ГОСПАДУ: «Глядзі, Ты кажаш мне: "Узьвядзі народ гэты", а Ты не паведаміў мне, каго пашлеш са мною. І Ты сказаў: "Я ведаю цябе на імя", і таксама: "Ты знайшоў ласку ў вачах Маіх".
13 I цяпер, калі я знайшоў ласку ў вачах Тваіх, дай мне спазнаць, прашу, шлях Твой, і я спазнаю Цябе, каб знайсьці ласку ў вачах Тваіх. І Ты паглядзі, што гэты народ — народ Твой».
14 І сказаў [Госпад]: «Аблічча Маё пойдзе [перад табою], і Я супакою цябе».
15 I сказаў [Майсей] Яму: «Калі ня пойдзе аблічча Тваё, не выводзь нас адгэтуль.
16 Бо з чаго я спазнаю, што знайшоў ласку ў вачах Тваіх, я і народ Твой? Ці не з таго, што Ты пойдзеш з намі? І будзем аддзеленыя я і народ Твой ад усіх народаў, якія на абліччы зямлі».
17 I сказаў ГОСПАД Майсею: «Таксама паводле гэтага слова, якое ты прамовіў, Я зраблю, бо ты знайшоў ласку ў вачах Маіх, і Я ведаю цябе на імя».