Pular para o conteúdo
Publicidade

Выхад 37:1-9

1 I зрабіў Бэцалеэль каўчэг з дрэва акацыі; два локці з паловаю даўжыня яго, і паўтары локці шырыня яго, і паўтары локці вышыня яго.

2 I пакрыў яго шчырым золатам унутры і звонку, і зрабіў наўкола яго вянок залаты.

3 I выліў да яго чатыры колцы залатыя на чатырох кутах яго, два колцы на адным баку яго, і два колцы на другім баку яго.

4 I зрабіў насілы з дрэва акацыі, і пакрыў іх золатам.

5 I ўлажыў насілы ў колцы па баках каўчэга, каб насіць каўчэг.

6 I зрабіў накрыўку са шчырага золата; два локці з паловаю даўжыня яе, і паўтары локці шырыня яе.

7 I зрабіў двух херувімаў з золата; каванымі зрабіў іх з абодвух бакоў накрыўкі:

8 аднаго херувіма з гэтага канца, і аднаго херувіма з другога канца; разам з накрыўкай зрабіў херувімаў на абодвух баках яе.

9 I былі херувімы распусьціўшы крылы ўгару, і захіналі крыламі сваімі накрыўку, а абліччамі сваімі былі [зьвернуты] адзін да аднаго; да накрыўкі былі [зьвернуты] абліччы херувімаў.

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.