16 I сказаў ГОСПАД Майсею: «Скажы Аарону: "Выцягні кій твой і ўдар у пыл зямлі, і станецца пыл камарамі ў-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай"».
17 I яны зрабілі так, і выцягнуў Аарон руку сваю з кіем сваім, і ўдарыў у пыл зямлі, і зьявіліся камары на людзях і на скаціне. Увесь пыл зямлі стаўся камарамі ў-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай.
18 I рабілі так варажбіты варажбою сваёй, каб зьявіліся камары, але не змаглі. I былі камары на людзях і на скаціне.
19 I сказалі варажбіты фараону: «Палец Божы гэта». Але сэрца фараона зацьвярдзела, і ён не паслухаў іх, як і гаварыў ГОСПАД.