Pular para o conteúdo
Publicidade

Быцьцё 20:2,5,11-13

BBB Bíblia (Tradução de Antoni Bokun)

2 I сказаў Абрагам пра Сару, жонку сваю: «Яна — сястра мая». I паслаў Абімэлех, валадар Герару, і ўзяў Сару.

5 Ці ж ня ён сказаў мне: "Яна — сястра мая". I яна таксама казала: "Ён — брат мой". У прастаце сэрца майго і ў чысьціні рук маіх учыніў я гэта».

11 I сказаў Абрагам: «Вось, я сказаў: "Напэўна, няма страху Божага на месцы гэтым, і заб’юць мяне з прычыны жонкі маёй".

12 І, сапраўды, яна — сястра мая, яна — дачка бацькі майго, толькі не дачка маці маёй; і яна стала маёй жонкаю.

13 I сталася, калі вывеў мяне Бог з дому бацькі майго, я сказаў ёй: "У тым міласэрнасьць твая, якую ты можаш зрабіць для мяне: у кожным месцы, куды мы прыйдзем, кажы пра мяне: ‘Ён — брат мой’"».

Em outras traduções

  1. BBL Bíblia (Tradução de V. Semukha)

    2 І сказаў Абрагам пра Сарру, жонку сваю: яна сястра мая. І паслаў Авімэлэх, цар Герарскі, і ўзяў Сарру.

    5 ці ня сам ён сказаў мне: яна сястра мая? І яна сама сказала: ён брат мой. Я зрабіў гэта ў шчырасьці сэрца майго і ў чысьціні рук маіх.

    11 Абрагам сказаў: я падумаў, што няма ў месцы гэтым страху Божага, і заб’юць мяне за жонку маю;

    12 ды яна і сапраўды сястра мне: яна дачка бацькі майго, толькі не дачка маці маёй; і зрабілася маёю жонкаю;

    13 калі Бог павёў мяне вандраваць з дому бацькі майго, дык я сказаў ёй: зрабі мне гэтую ласку, у якое ні прыйдзем мы месца, усюды кажы пры мне: гэта брат мой.

Direitos das traduções citadas

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.