3 I прыйшоў Бог да Абімэлеха ў сьне ўначы, і сказаў яму: «Вось, ты памрэш з прычыны жанчыны, якую ты ўзяў, бо яна мае мужа».
4 А Абімэлех не набліжаўся да яе, і сказаў: «Госпадзе! Няўжо і народ праведны Ты заб’еш?
5 Ці ж ня ён сказаў мне: "Яна — сястра мая". I яна таксама казала: "Ён — брат мой". У прастаце сэрца майго і ў чысьціні рук маіх учыніў я гэта».
6 I сказаў яму Бог у сьне: «І Я ведаю, што ў прастаце сэрца свайго ты ўчыніў гэта, і Я ўтрымаў цябе, каб ты не саграшыў перада Мною; і Я ня даў табе дакрануцца да яе.
7 А цяпер вярні жонку гэтага мужа, бо ён — прарок, і ён будзе маліцца за цябе, і ты будзеш жыць. А калі ня вернеш, ведай, што сьмерцю памрэш ты і ўсе, хто твае».