1 І ГОСПАД наведаў Сару, як сказаў; і ўчыніў ГОСПАД Сары, як гаварыў.
2 I зачала Сара, і нарадзіла сына Абрагаму ў старасьці ягонай, у час, пра які казаў яму Бог.
3 I назваў Абрагам сына свайго, які нарадзіўся яму, якога нарадзіла яму Сара, Ісаак.
5 І было Абрагаму сто гадоў, калі нарадзіўся ў яго Ісаак, сын ягоны.
6 I сказала Сара: «Сьмех учыніў з мяне Бог. Кожны, хто пачуе, будзе сьмяяцца з мяне».
7 I сказала: «Хто сказаў бы Абрагаму: "Сара будзе карміць грудзьмі сыноў", бо я нарадзіла сына ў старасьці ягонай».