Pular para o conteúdo
Publicidade

Быцьцё 27:6,8-10,15,16,19,24,35,41,43

6 І сказала Рэбэка Якубу, сыну свайму, кажучы: «Вось, я чула бацьку твайго, як ён казаў брату твайму Эзаву, кажучы:

8 I цяпер, сыне мой, паслухай голасу майго ў тым, што я загадваю табе.

9 Пайдзі да авечак і вазьмі мне адтуль двух казьлянят добрых; і я прыгатую з іх прысмакі для бацькі твайго, якія ён любіць.

10 I ты прынясеш іх бацьку твайму, і ён зьесьць, каб ён дабраславіў цябе перад сьмерцю сваёю».

15 I ўзяла Рэбэка адзежу Эзава, сына свайго старэйшага, найкаштоўнейшую, што была ў яе дома, і апранула Якуба, сына свайго малодшага,

16 і скуркамі казьлянят абкруціла рукі ягоныя і гладкую шыю ягоную,

19 I сказаў Якуб бацьку свайму: «Я — Эзаў, першародны твой. Я зрабіў, як ты сказаў мне. Устань, сядзь і еш дзічыну маю, каб дабраславіла мяне душа твая».

24 I сказаў: «Ці ты — сын мой Эзаў?» І ён сказаў: «Я».

35 I сказаў той: «Брат твой прыйшоў падступна і ўзяў дабраславеньне тваё».

41 I зьненавідзеў Эзаў Якуба дзеля дабраславеньня, якім дабраславіў яго бацька ягоны, і сказаў Эзаў у сэрцы сваім: «Набліжаюцца дні жалобы па бацьку маім, і я заб’ю Якуба, брата майго».

43 I цяпер, сыне мой, паслухай голасу майго, і ўстань, уцякай да Лявана, брата майго, у Харан,

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.