1 А зьмей быў хітрэйшы за ўсіх зьвяроў палявых, якіх зрабіў ГОСПАД Бог. І сказаў ён жанчыне: «Ці ж гэта сказаў Бог: "Ня ешце з кожнага дрэва ў садзе"?»
2 І сказала жанчына зьмею: «Плады дрэваў саду можам есьці,
3 але пра плады дрэва, якое пасярод саду, сказаў Бог: "Ня ешце з яго і не дакранайцеся да яго, каб вы не памерлі"».
4 І сказаў зьмей жанчыне: «Не памрацё сьмерцю!
5 Бо ведае Бог, што ў дзень, калі зьясьцё з яго, расплюшчацца вочы вашыя і станецеся як Бог, тымі, хто спазнае дабро і зло».