8 I сказалі яны яму: «Сьнілі мы сон, а растлумачыць [яго] няма каму». I сказаў ім Язэп: «Ці ж ня ў Бога тлумачэньне [сну]? Распавядзіце мне».
12 I сказаў яму Язэп: «Гэта тлумачэньне [сну]: тры галінкі — гэта тры дні.
13 Праз тры дні падыме фараон галаву тваю, і верне цябе на месца тваё, і ты будзеш даваць келіх фараону ў руку ягоную паводле ранейшага звычаю, калі ты быў чашнікам ягоным.
18 I адказаў Язэп, і сказаў: «Гэта тлумачэньне [сну]: тры кашы — гэта тры дні.
19 Праз тры дні здыме фараон галаву з цябе, і павесіць цябе на дрэве; і птушкі будуць есьці цела тваё з цябе».