Pular para o conteúdo
Publicidade

БЫЦЬЦЁ 47

7 I прывёў Язэп Якуба, бацьку свайго, і паставіў яго перад абліччам фараона. І дабраславіў Якуб фараона.

8 I сказаў фараон Якубу: «Колькі дзён [маюць] гады жыцьця твайго?»

9 I сказаў Якуб фараону: «Дзён гадоў вандраваньня майго сто трыццаць гадоў. Кароткія і ліхія былі дні гадоў жыцьця майго, і не дасягнулі яны да дзён гадоў жыцьця бацькоў маіх у днях вандраваньня іхняга».

10 I дабраславіў Якуб фараона, і выйшаў ад аблічча фараона.

11 I пасяліў Язэп бацьку свайго і братоў сваіх, і даў ім уласнасьць у зямлі Эгіпецкай, у найлепшай частцы зямлі той, у зямлі Рамсэс, як загадаў фараон.

12 I жывіў Язэп бацьку свайго і братоў сваіх, і ўвесь дом бацькі свайго хлебам адпаведна [ліку] дзяцей.

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.

Veja também