1 І сказаў ГОСПАД Ною: «Увайдзі ты і ўвесь дом твой у каўчэг, бо ўбачыў Я цябе праведным перад абліччам Маім у пакаленьні гэтым.
6 І Ною было шэсьцьсот гадоў, і патоп водны быў на зямлі.
7 І ўвайшоў Ной, і сыны ягоныя, і жонка ягоная, і жонкі сыноў ягоных з ім у каўчэг ад вады патопу.
11 У шэсьцьсотым годзе жыцьця Ноя, у другім месяцы, у сямнаццаты дзень месяца, у гэты дзень выбіліся ўсе жаролы вялікай бездані, і вокны нябесныя адчыніліся,
13 У гэты самы дзень увайшоў у каўчэг Ной, і Сэм, і Хам, i Яфэт, сыны Ноя, і жонка Ноя, і тры жонкі сыноў ягоных з імі.
16 І тыя, што ўвайшлі, былі мужчынскага [роду] і жаночага з усякага цела, як загадаў Бог. І зачыніў ГОСПАД за імі [каўчэг].
17 І стаўся патоп на зямлі сорак дзён, і разьліліся воды, і паднялі каўчэг, і ён узвысіўся над зямлёю.
18 І падымаліся воды, і вельмі ўзьняліся над зямлёю, і каўчэг плаваў па абліччы водаў.
24 І падымаліся воды над зямлёю сто пяцьдзясят дзён.