3 І вярталіся воды з зямлі, сьцякаючы і вяртаючыся, і паменшалі воды па заканчэньні ста пяцідзесяці дзён.
4 І спыніўся каўчэг у сёмы месяц, у сямнаццаты дзень месяца, на гарах Арарат.
11 І вярнулася галубка да яго ўвечары, і вось, сьвежы аліўкавы лісток у дзюбе ў яе. І зразумеў Ной, што зыйшлі воды з зямлі.
13 І сталася ў шэсьцьсот першым годзе, у першым месяцы, у першы дзень месяца, што воды на зямлі павысыхалі. І Ной адкрыў дах каўчэгу, і ўбачыў, што, вось, высахла аблічча зямлі.
20 І збудаваў Ной ахвярнiк ГОСПАДУ, і ўзяў з кожнай скаціны чыстай і з кожнай птушкі чыстай, і склаў іх у ахвяру цэласпаленьня на ахвярнiку.