Pular para o conteúdo
Publicidade

Гебраяў 10:1-4

BBB Bíblia (Tradução de Antoni Bokun)

1 Бо Закон, які мае цень будучага дабра, а ня сам вобраз рэчаў, тымі ахвярамі, якія нязьменна прыносяцца штогод, ніколі ня можа зрабіць дасканалымі тых, што прыходзяць [з імі].

2 Бо іначай перасталі б прыносіць іх, бо ўжо ня мелі б сьвядомасьці грахоў тыя, што служаць, аднойчы ачышчаныя.

3 Але праз гэтыя [ахвяры] штогод узгадваецца пра грахі,

4 бо немагчыма, каб кроў валоў і казлоў забірала грахі.

Em outras traduções

  1. BBL Bíblia (Tradução de V. Semukha)

    1 Закон, маючы цень будучых дабротаў, а не самы вобраз рэчаў, аднымі тымі самымі ахвярамі, якія кожны год стала прыносяцца, ніколі ня можа зрабіць дасканалымі тых, што прыходзяць зь імі.

    2 Інакш перасталі б прыносіць іх, бо ахвяравальнікі, ачышчаныя адзін раз, ня мелі б ужо ніякага ўсьведамленьня грахоў.

    3 Але ахвярамі штогод робіцца напамін пра грахі;

    4 бо немагчыма, каб кроў цялят і казлоў зьнішчала грахі.

Direitos das traduções citadas

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.