Pular para o conteúdo
Publicidade

Гебраяў 10:19-25

19 Дык, браты, маючы адвагу ўваходзіць у сьвятыню праз кроў Ісуса Хрыста,

20 шляхам новым і жывым, які Ён усталяваў для нас праз заслону, гэта ёсьць цела Сваё,

21 і маючы вялікага Сьвятара над домам Божым,

22 будзем падыходзіць са шчырым сэрцам, у поўні веры, пакрапіўшы сэрцы, [каб ачысьціць] ад сумленьня злога, і абмыўшы цела чыстай вадою.

23 Будзем трымацца няўхільна вызнаньня надзеі, бо верны Той, Які абяцаў,

24 і будзем зважаць адзін на аднаго, заахвочваючы да любові і добрых учынкаў,

25 не пакідаючы зграмаджэньня свайго, як ёсьць у некаторых звычай, але заклікаючы [ў яго], і тым больш, калі бачыце, што набліжаецца дзень той.

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.