Pular para o conteúdo
Publicidade

Гебраяў 10:3-10

3 Але праз гэтыя [ахвяры] штогод узгадваецца пра грахі,

4 бо немагчыма, каб кроў валоў і казлоў забірала грахі.

5 Дзеля гэтага [Хрыстос], уваходзячы ў сьвет, кажа: «Ахвяры і дару Ты не захацеў, але цела падрыхтаваў для Мяне.

6 Цэласпаленьні і [ахвяры] за грэх Ты не ўпадабаў.

7 Тады Я сказаў: "Вось, іду (на пачатку кнігі напісана пра Мяне) учыніць, Божа, волю Тваю"».

8 Сказаўшы перш, што «ахвяры, і дару, і цэласпаленьняў, і [ахвяры] за грэх Ты не захацеў і не ўпадабаў», а яны прыносяцца паводле Закону,

9 пасьля сказаў: «Вось, іду ўчыніць, Божа, волю Тваю». Касуе першае, каб паставіць другое.

10 Гэтай воляй мы асьвячоныя праз аднакротнае прынясеньне цела Ісуса Хрыста.

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.