Pular para o conteúdo
Publicidade

Hebreus 8

6 А цяпер Ён атрымаў служэньне тым слаўнейшае, чым лепшага Ён пасярэднік запавету, які ўзаконены на лепшых абяцаньнях.

7 Бо калі б той першы быў без заганы, не шукалася б месца для другога.

8 Бо, вінавацячы іх, кажа: «Вось, надыходзяць дні, кажа Госпад, і Я зраблю з домам Ізраіля і з домам Юды новы запавет,

9 не паводле запавету, які Я зрабіў з бацькамі іх у дзень, калі ўзяў іх рукою Маёю, каб вывесьці іх з зямлі Эгіпту, бо яны ня вытрывалі ў запавеце Маім, і Я занядбаў іх, кажа Госпад.

10 Вось запавет, які Я заключу з домам Ізраіля пасьля тых дзён, кажа Госпад, даючы законы Мае ў думкі іхнія, і напішу іх на сэрцах іхніх, і буду ім Богам, а яны Мне будуць народам.

11 І ня будзе вучыць кожны бліжняга свайго і кожны брата свайго, кажучы: "Пазнай Госпада", бо ўсе, ад малога іхняга да вялікага іхняга, будуць ведаць Мяне.

12 Бо міласьцівы буду да няправеднасьцяў іхніх, і грахоў іхніх і беззаконьняў іхніх больш не ўзгадаю».

13 Калі кажа "новы", учыніў старым першы; а тое, што старэе і здаўніваецца, блізкае, каб шчэзнуць.

Veja também