1 Дык і першы [запавет] меў пастановы служэньня і сьвятыню ў сьвеце.
2 Бо першы намёт быў збудаваны, і ў ім сьвечнік, і стол, і хлябы пакладныя, і завецца ён "Сьвятое".
3 А за другой заслонай намёт, які завецца "Сьвятое Сьвятых",
4 які мае залатую кадзільню і каўчэг запавету, які абкладзены з усіх бакоў золатам, у якім залатая пасудзіна з маннай, і кій Аарона, што расквітнеў, і табліцы запавету,
5 а над ім — херувімы славы, якія ацяняюць перамольню; пра гэта ня варта цяпер казаць падрабязна.