Pular para o conteúdo
Publicidade

Гебраяў 9:16-20

BBB Bíblia (Tradução de Antoni Bokun)

16 Бо дзе запавет, трэба, каб прыйшла сьмерць таго, хто заключыў [яго],

17 бо запавет набывае моц ад памёршых; ён ня мае сілы, пакуль жыве той, хто заключыў [яго].

18 Дык і першы [запавет] быў усталяваны не без крыві.

19 Бо Майсей, сказаўшы ўсе прыказаньні паводле Закону ўсяму народу, узяў кроў цялят і казлоў з вадою, і воўнай пунсовай, і ізопам, пакрапіў і саму кнігу, і ўвесь народ,

20 кажучы: «Гэта кроў запавету, які даў вам Бог».

Em outras traduções

  1. BBL Bíblia (Tradução de V. Semukha)

    16 Бо, дзе завяшчаньне, там трэба, каб настала сьмерць завяшчальніка,

    17 бо завяшчаньне мае сілу пасьля памерлых; яно ня мае сілы, калі завяшчальнік жывы.

    18 Таму і першы запавет быў уцьверджаны не бяз крыві,

    19 бо і Майсей, прамовіўшы ўсе запаведзі паводле закона перад усім народам, узяў кроў цялят і казлоў з вадою і воўнай чырванёнаю і ісопам, і акрапіў як самую кнігу, так і ўвесь народ,

    20 кажучы: «гэта кроў запавета, які запавядаў вам Бог».

Direitos das traduções citadas

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.