Pular para o conteúdo
Publicidade

Ісая 45:1-3

BBB Bíblia (Tradução de Antoni Bokun)

1 Гэта кажа ГОСПАД да памазанца Свайго Кіра: «Я моцна трымаю цябе за правую руку тваю, каб скарыць перад абліччам тваім народы і зьняць паясы са сьцёгнаў валадароў, каб адчыніць перад абліччам тваім дзьверы і каб брамы не былі зачынены.

2 Я пайду перад абліччам тваім, і зраўняю ўзвышанае, і дзьверы мядзяныя разаб’ю, і засаўкі жалезныя зламлю.

3 І дам табе скарбы, якія ў цемры, і багацьці схаваныя, каб ты ведаў, што Я — ГОС­ПАД, Які паклікаў цябе імем тваім, Бог Ізраіля.

Em outras traduções

  1. BBL Bíblia (Tradução de V. Semukha)

    1 Так кажа Гасподзь памазанцу Свайму Кіру: Я трымаю цябе за правую руку, каб упакорыць табе народы, і здыму паясы з пасьніц цароў, каб адчыніліся табе дзьверы і брама не зачынялася:

    2 Я пайду перад табою і горы зраўняю, медныя дзьверы патрушчу і завалы жалезныя паламаю;

    3 і аддам табе хаваныя ў цемры скарбы і схаваныя багацьці, каб ты ўведаў, што Я Гасподзь, Які называе цябе імем, - Бог Ізраілеў.

Direitos das traduções citadas

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.