1 І сталася ў дні Ахаза, сына Ётама, сына Узіі, валадара Юды, пайшоў Рэцын, валадар Сірыі, і Пэках, сын Рэмаліі, валадар Ізраілю, ваяваць супраць Ерусаліму, але не маглі здабыць яго.
2 І паведамілі дому Давіда, кажучы: «Сірыя стала [табарам] у Эфраіме!» І задрыжэла сэрца [валадара] і сэрца народу ягонага, як хістаюцца дрэвы ў лесе ад ветру.
3 І сказаў ГОСПАД Ісаі: «Выйдзі насустрач Ахазу, ты і Шэар-Яшуб, сын твой, на канец каналу верхняй сажалкі, на дарогу Поля Валюшніка,
4 і скажаш яму: "Сьцеражыся і будзь у супакоі, ня бойся, і няхай сэрца тваё ня слабне з прычыны гэтых двух рэштак галавешак, якія дымяць, перад полымем гневу Рэцына, і Сірыі, і сына Рэмаліі,
6 "Пойдзем на Юду, напалохаем яго, і здабудзем яго для сябе, і паставім над ім валадаром сына Табээля!"
9 А галава Эфраіма — Самарыя, і галава Самарыі — сын Рэмаліі. Калі не паверыце, не ўтрымаецеся"».
12 І сказаў Ахаз: «Ня буду прасіць і ня буду спакушаць ГОСПАДА».
14 Дзеля гэтага Госпад Сам дасьць вам знак. Вось, Дзева зачне і народзіць Сына, і назаве імя Ягонае Іммануэль.
16 Бо перш, чым хлопец навучыцца адкідаць зло і выбіраць дабро, будзе пакінутая зямля, якая перад абліччам двух валадароў, якіх ты баішся.