Pular para o conteúdo
Publicidade

ЁЎ 38

4 Дзе ты быў, калі Я закладваў падваліны зямлі? Адкажы Мне, калі маеш веды?

5 Хто даў меру ёй, ці ты ведаеш? Або хто працягнуў над ёй вяроўку мерную?

6 На чым замацаваны падваліны яе? Або хто залажыў кутні камень яе,

7 калі гаманілі з радасьцю зоркі ранішнія, і калі радасна ўсклікалі ўсе сыны Божыя?

8 Хто зачыніў мора брамамі, калі вырывалася яно, [нібы] з улоньня выходзіла;

9 калі апранаў у хмары яго, і ў імглу, як у пялёнкі, спавіваў?

10 Я паставіў мору межы ейныя, і паставіў загарадкі і брамы,

11 і сказаў: "Дасюль дойдзеш, а далей не пяройдзеш, і тут спыніш узбураныя хвалі твае".

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.

Veja também