Pular para o conteúdo
Publicidade

Яна 1:1-18

1 На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова.

2 Яно было ў Бога на пачатку.

3 Усё праз Яго сталася, і без Яго нічога не было з таго, што сталася.

4 У Ім жыцьцё было, і жыцьцё было сьвятлом для людзей.

5 І сьвятло ў цемры сьвеціць, і цемра не агарнула яго.

6 Быў чалавек, пасланы ад Бога; імя яго Ян.

7 Ён прыйшоў дзеля сьведчаньня, каб сьведчыў пра Сьвятло, каб усе мелі веру праз яго.

8 Ня быў ён сьвятлом, але [прыйшоў,] каб сьведчыць пра Сьвятло.

9 Было Сьвятло праўдзівае, якое прасьвятляе ўсякага чалавека, што прыходзіць у сьвет.

10 Было Яно ў сьвеце, і сьвет праз Яго стаўся, і сьвет Яго не пазнаў.

11 Да сваіх прыйшло, і свае Яго не прынялі.

12 А тым, што прынялі Яго, дало Яно ім уладу дзецьмі Божымі стацца, тым, якія вераць у імя Яго,

13 тым, што не ад крыві, не ад жаданьня цела, не ад жаданьня мужа, але ад Бога нарадзіліся.

14 І Слова Целам сталася, і пасялілася між нас, поўнае ласкі і праўды, і мы бачылі славу Яго, славу, як Адзінароднага ў Айца.

15 Ян сьведчыць пра Яго і ўсклікае, кажучы: «Гэта Той, пра Якога я сказаў: "Той, Які пасьля мяне ідзе, наперадзе мяне стаў, бо раней за мяне быў"».

16 І ад поўнасьці Яго ўсе мы прынялі ласку [Божую] за ласкай [Божай].

17 Бо Закон быў дадзены праз Майсея, а ласка [Божая] і праўда сталіся праз Ісуса Хрыста.

18 Бога ня бачыў ніхто ніколі; Адзінародны Сын, Які ва ўлоньні Айца, Той зьявіў.

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.