Pular para o conteúdo
Publicidade

Яна 1:29-36

29 На наступны дзень бачыць Ян Ісуса, Які ішоў да яго, і кажа: «Вось Ягня Божае, Які бярэ на Сябе грэх сьвету.

30 Гэта Той, пра Якога я сказаў: "Ідзе за мною Муж, Які наперадзе мяне стаў, бо раней за мяне быў".

31 І я ня ведаў Яго; але дзеля таго, каб Ён быў зьяўлены Ізраілю, прыйшоў я, хрысьцячы вадою».

32 І засьведчыў Ян, кажучы: «Я бачыў Духа, Які зыходзіў з неба як голуб і застаўся на Ім.

33 І я ня ведаў Яго, але Той, Які паслаў мяне хрысьціць вадою, сказаў мне: "На Кім угледзіш Духа, Які зыходзіць і застаецца на Ім, Ён і ёсьць Той, Які хрысьціць Духам Сьвятым".

34 І я ўбачыў і засьведчыў, што Ён і ёсьць Сын Божы».

35 На наступны дзень ізноў стаяў Ян і двое з вучняў ягоных.

36 І, угледзеўшы, што ідзе Ісус, ён гаворыць: «Вось, Ягня Божае!»

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.