Pular para o conteúdo
Publicidade

João 1

45 Філіп знаходзіць Натанаэля і кажа яму: «Мы знайшлі Таго, пра Каго пісаў Майсей у Законе і Прарокі, Ісуса, сына Язэпа, што з Назарэту».

46 І сказаў яму Натанаэль: «Ці ж можа быць што добрае з Назарэту?» Гаворыць яму Філіп: «Прыйдзі і паглядзі».

47 Ісус убачыў Натанаэля, які ішоў да Яго, і кажа пра яго: «Вось, сапраўды, Ізраільцянін, у якім няма подступу».

48 Натанаэль кажа Яму: «Адкуль Ты даведаўся пра мяне?» Адказаў Ісус і сказаў яму: «Раней, чым Філіп паклікаў цябе, калі ты быў пад дрэвам фігавым, Я бачыў цябе».

49 Адказаў Яму Натанаэль: «Раббі! Ты Сын Божы! Ты Валадар Ізраіля!»

50 Адказаў Ісус і сказаў яму: «Ты верыш, бо Я сказаў табе: "Я бачыў цябе пад дрэвам фігавым"? Угледзіш больш за гэтае».

51 І кажа яму: «Сапраўды, сапраўды кажу вам: ад цяпер угледзіце неба адчыненае і анёлаў Божых, якія ўзыходзяць і зыходзяць да Сына Чалавечага».

Veja também