Pular para o conteúdo
Publicidade

ЯНА 11

21 Тады Марта сказала Ісусу: «Госпадзе! Калі б Ты быў тут, не памёр бы брат мой.

22 Але і цяпер ведаю, што чаго Ты папросіш у Бога, дасьць Табе Бог».

23 Кажа ёй Ісус: «Уваскрэсьне брат твой».

24 Кажа Яму Марта: «Ведаю, што ўваскрэсьне ва ўваскрасеньне, у апошні дзень».

25 Ісус сказаў ёй: «Я ёсьць уваскрасеньне і жыцьцё. Хто верыць у Мяне, хоць і памрэ, жыць будзе.

26 І ўсякі, хто жыве і верыць у Мяне, не памрэ на вякі. Ці верыш гэтаму?»

27 Яна кажа Яму: «Так, Госпадзе! Я веру, што Ты Хрыстос, Сын Божы, Які прыходзіць у сьвет».

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.

Veja também