1 А перад сьвятам Пасхі Ісус, ведаючы, што прыйшла Яго гадзіна перайсьці з гэтага сьвету да Айца, палюбіўшы Сваіх, якія ў гэтым сьвеце, да канца ўзьлюбіў іх.
2 І калі была вячэра і д’ябал улажыў ужо ў сэрца Юды Сымонавага Іскарыёта выдаць Яго,
3 Ісус, ведаючы, што Айцец усё аддаў у рукі Ягоныя і што Ён ад Бога выйшаў і да Бога ідзе,
4 устае ад вячэры, скідвае з Сябе адзеньне і, узяўшы ручнік, падперазаўся.
5 Потым налівае вады ва ўмывальніцу і пачынае абмываць ногі вучням і выціраць ручніком, якім быў падперазаны.
12 Калі ж Ён абмыў ногі іхнія і ўзяў адзеньне Сваё, узьлёгшы ізноў, сказаў ім: «Ці разумееце, што Я зрабіў вам?
13 Вы клічаце Мяне "Настаўнік" і "Госпад", і слушна кажаце, бо гэта Я і ёсьць.
14 Дык калі Я, Госпад і Настаўнік, абмыў вашыя ногі, дык і вы павінны абмываць ногі адзін аднаму,
15 бо Я даў вам прыклад, каб, як Я зрабіў вам, і вы рабілі.
16 Сапраўды, сапраўды кажу вам: слуга ня большы за гаспадара свайго, і пасланец ня большы за таго, хто яго паслаў.
17 Калі гэтае ведаеце, шчасьлівыя вы, калі гэта робіце.