Pular para o conteúdo
Publicidade

Яна 13:18-30

18 Не пра ўсіх вас кажу. Я ведаю тых, каго выбраў, але каб споўнілася Пісаньне: "Той, хто есьць са Мною хлеб, падняў на Мяне пяту сваю".

19 Цяпер кажу вам, раней, чым гэта сталася, каб, калі станецца, вы паверылі, што гэта Я ёсьць.

20 Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто прыймае таго, каго Я паслаў, Мяне прыймае, а хто Мяне прыймае, прыймае Таго, Хто паслаў Мяне».

21 Сказаўшы гэтае, Ісус усхваляваўся ў духу, і засьведчыў, і сказаў: «Сапраўды, сапраўды кажу вам, што адзін з вас выдасьць Мяне!»

22 Тады вучні паглядалі адзін на аднаго, збянтэжаныя, пра каго Ён кажа.

23 Адзін з вучняў Ягоных, якога Ісус любіў, узьлягаў на ўлоньні Ісуса.

24 Яму дае знак Сымон Пётар, каб спытаўся, хто той, пра каго Ён кажа.

25 Той жа, прыхіліўшыся да грудзей Ісуса, кажа Яму: «Госпадзе! Хто гэта?»

26 Адказвае Ісус: «Гэта той, каму Я дам, абмачыўшы, лусту». І, абмачыўшы лусту, дае Юдзе Сымонаваму Іскарыёту.

27 І за лустаю ўвайшоў у яго шатан. Тады кажа яму Ісус: «Што робіш, рабі хутчэй».

28 Ніхто з тых, якія ўзьлягалі, таго не зразумеў, дзеля чаго Ён гэта сказаў яму.

29 А як у Юды была каліта, некаторыя думалі, што Ісус кажа яму: «Купі, што трэба нам на сьвята», ці каб даў нешта ўбогім.

30 Той жа, узяўшы лусту, адразу выйшаў; а была ноч.

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.