Publicidade

João 2

1 На трэці дзень было вясельле ў Кане Галілейскай, і маці Ісуса была там.

2 Быў таксама запрошаны і Ісус, і вучні Ягоныя на вясельле.

3 І, як не хапіла віна, маці Ісуса кажа Яму: «Віна ня маюць».

4 Кажа ёй Ісус: «Што Мне і табе, жанчына? Гадзіна Мая яшчэ не прыйшла».

5 Гаворыць маці Ягоная слугам: «Што Ён вам скажа, зрабіце».

6 Было ж там шэсьць каменных глякоў, якія стаялі дзеля ачышчэньня юдэйскага і зьмяшчалі дзьве ці тры меры.

7 Кажа ім Ісус: «Напоўніце вадою глякі». І напоўнілі іх да верху.

8 І кажа ім: «Чэрпайце цяпер і нясіце да маршалка». І занесьлі.

9 Калі ж маршалак пакаштаваў вады, якая сталася віном, — а ён ня ведаў, адкуль яно, слугі ж, якія налівалі ваду, ведалі, — кліча жаніха

10 і кажа яму: «Кожны чалавек перш падае добрае віно, а як нап’юцца, тады горшае; ты ж добрае віно захаваў дагэтуль».

11 Так зрабіў Ісус у Кане Галілейскай пачатак знакам і выявіў славу Сваю, і паверылі ў Яго вучні Ягоныя.

Veja também

Publicidade
Bíblia Online Bíblia Online

Bíblia Online • Versão: 2026-06-22_10-02-25-