13 І была блізка Пасха юдэйская, і ўзыйшоў Ісус у Ерусалім.
14 І знайшоў у сьвятыні тых, што прадавалі валоў, авечак і галубоў, і мяняльнікаў, якія там сядзелі.
15 І, зрабіўшы біч з вяровак, Ён выгнаў са сьвятыні ўсіх, а таксама авечак і валоў, і грошы мяняльнікам рассыпаў, і сталы іхнія перавярнуў;
16 і сказаў тым, што прадавалі галубоў: «Забярыце гэта адсюль і не рабіце дом Айца Майго домам гандлю».
17 І ўзгадалі вучні Ягоныя, што напісана: «Руплівасьць пра дом Твой зьядае Мяне».
18 Адказалі тады Юдэі і сказалі Яму: «Які знак пакажаш нам, што гэтак робіш?»
19 Адказаў Ісус і сказаў ім: «Зруйнуйце гэтую бажніцу, і Я ў тры дні адбудую яе».
20 Сказалі тады Юдэі: «Сорак шэсьць гадоў будавалася бажніца гэтая, а Ты ў тры дні адбудуеш яе?»
21 А Ён гаварыў пра бажніцу цела Свайго.
22 Калі ж Ён уваскрос з мёртвых, узгадалі вучні Ягоныя, што Ён казаў гэтае, і паверылі Пісаньню і словам, якія сказаў Ісус.