Pular para o conteúdo
Publicidade

Яна 3:1-10

1 Быў жа сярод фарысэяў чалавек на імя Нікадэм, начальнік юдэйскі.

2 Ён прыйшоў да Ісуса ўначы і сказаў Яму: «Раббі! Мы ведаем, што Ты — Настаўнік, Які прыйшоў ад Бога, бо ніхто ня можа рабіць такіх знакаў, якія Ты робіш, калі б ня быў з ім Бог».

3 Адказаў яму Ісус і сказаў: «Сапраўды, сапраўды кажу табе: Калі хто не народзіцца звыш, ня можа ўбачыць Валадарства Божага».

4 Кажа Яму Нікадэм: «Як можа чалавек нарадзіцца, калі ён стары? Няўжо ж ён другі раз можа ўвайсьці ў чэрава маці сваёй і нарадзіцца?»

5 Адказаў Ісус: «Сапраўды, сапраўды кажу табе: Калі хто не народзіцца з вады і Духа, ня можа ўвайсьці ў Валадарства Божае.

6 Народжанае з цела ёсьць цела, а народжанае з Духа ёсьць дух.

7 Не зьдзіўляйся, што Я сказаў табе: Трэба вам нарадзіцца звыш.

8 Дух дыхае, дзе хоча, і голас Яго чуеш, але ня ведаеш, адкуль прыходзіць і куды адыходзіць; гэтак і ўсякі, народжаны з Духа».

9 Адказаў Нікадэм і сказаў Яму: «Як гэта можа стацца?»

10 Адказаў Ісус і сказаў яму: «Ты — настаўнік Ізраіля, і гэтага ня ведаеш?

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.