Pular para o conteúdo
Publicidade

ЯНА 9

1 І, праходзячы, убачыў чалавека, сьляпога ад нараджэньня.

2 І спыталіся ў Яго вучні Ягоныя, кажучы: «Раббі! Хто саграшыў: ён ці бацькі ягоныя, што ён нарадзіўся сьляпы?»

3 Адказаў Ісус: «Не саграшыў ані ён, ані бацькі ягоныя, але каб былі выяўленыя праз яго справы Божыя.

4 Мне трэба рабіць справу Таго, Хто паслаў Мяне, пакуль дзень; прыходзіць ноч, калі ніхто ня можа рабіць.

5 Пакуль Я ў сьвеце, Я Сьвятло сьвету».

6 Сказаўшы гэта, Ён плюнуў на зямлю, зрабіў са сьліны балота і памазаў балотам вочы сьляпому,

7 і сказаў яму: «Ідзі, абмыйся ў сажалцы Сілаам, што перакладаецца Пасланы». Тады той пайшоў, і абмыўся, і прыйшоў відушчы.

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.

Veja também