Publicidade

Jeremias 18

1 Слова, якое было ад ГОСПАДА да Ярэміі, кажучы:

2 «Устань і зыйдзі ў дом ганчара, і там пачуеш слова Маё».

3 І я зыйшоў у дом ганчара, і вось, ён акурат працаваў пры кружале.

4 І папсулася пасудзіна, якую ён рабіў з гліны, у руцэ ганчара, і ён зноў зьвярнуўся [да яе], і зрабіў з яе іншую пасудзіну, якая даспадобы была ў вачах ганчара, каб ён зрабіў яе.

5 І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:

6 «Ці не магу Я зрабіць з вамі, дом Ізраіля, як гэты ганчар? — кажа ГОСПАД. Вось, як гліна ў руцэ ганчара, так вы, дом Ізраіля, у руцэ Маёй.

Veja também

Publicidade
Bíblia Online Bíblia Online

Bíblia Online • Versão: 2026-06-19_11-20-24-