12 Але дзе знаходзіцца мудрасьць, і дзе месца розуму?
13 Чалавек ня ведае туды дарогі і не знаходзіць яе на зямлі жывых.
14 Бездань кажа: "Няма яе ў-ва мне", і мора кажа: "Няма яе ў-ва мне".
15 Не даецца яна за золата і не здабываецца яна за вагу срэбра.
16 Ня плаціцца за яе ані золатам Афіру, ані каштоўным оніксам або шафірам.
17 Не раўняецца да яе золата і шкло, не замяніць яе на посуд залаты.
18 Каралі і крышталь ня ўзгадваюцца [пры ёй]; цана мудрасьці — большая за пэрлы.
19 Ня варты яе тапаз з Кушу, і золатам чыстым не ацэніш яе.
20 Адкуль паходзіць мудрасьць, і дзе месца розуму?
21 Схаваная яна ад вачэй усіх жывых, птушкам нябесным невядомая.
22 Абадон і сьмерць кажуць: "Вушамі нашымі мы чулі пра славу яе".