Pular para o conteúdo
Publicidade

Лукі 1:11-20

11 І зьявіўся яму анёл Госпада, які стаў з правага боку кадзільнага ахвярніку.

12 І ўстрывожыўся Захарыя, убачыўшы яго, і ахапіў яго страх.

13 Анёл жа сказаў яму: «Ня бойся, Захарыя! Бо пачутая просьба твая, і жонка твая Альжбета народзіць табе сына, і дасі яму імя Ян.

14 І будзе табе радасьць і вясёласьць, і многія ўзрадуюцца нараджэньню ягонаму.

15 Бо ён будзе вялікі перад Госпадам, і ня будзе піць віно і сікеру, і Духам Сьвятым напоўніцца яшчэ ва ўлоньні маці сваёй.

16 І многіх з сыноў Ізраіля зьверне да Госпада, Бога іхняга.

17 І будзе ісьці перад Ім у духу і сіле Ільлі, каб вярнуць сэрцы бацькоў дзецям, і непаслухмяным — лад думак праведнікаў, каб падрыхтаваць Госпаду народ падрыхтаваны».

18 І сказаў Захарыя анёлу: «З чаго даведаюся я гэтае? Бо я — стары, і жонка мая ў гадах пажылых».

19 І, адказваючы, сказаў яму анёл: «Я — Габрыэль, які стаю перад Богам, і я пасланы гаварыць з табою і дабравесьціць табе гэтае.

20 І вось, будзеш ты маўчаць, і ня зможаш гаварыць да дня, калі гэта станецца, за тое, што не паверыў словам маім, якія споўняцца ў свой час».

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.