Pular para o conteúdo
Publicidade

Lucas 1

13 Анёл жа сказаў яму: «Ня бойся, Захарыя! Бо пачутая просьба твая, і жонка твая Альжбета народзіць табе сына, і дасі яму імя Ян.

14 І будзе табе радасьць і вясёласьць, і многія ўзрадуюцца нараджэньню ягонаму.

15 Бо ён будзе вялікі перад Госпадам, і ня будзе піць віно і сікеру, і Духам Сьвятым напоўніцца яшчэ ва ўлоньні маці сваёй.

16 І многіх з сыноў Ізраіля зьверне да Госпада, Бога іхняга.

17 І будзе ісьці перад Ім у духу і сіле Ільлі, каб вярнуць сэрцы бацькоў дзецям, і непаслухмяным лад думак праведнікаў, каб падрыхтаваць Госпаду народ падрыхтаваны».

Veja também