41 І сталася, калі Альжбета пачула прывітаньне Марыі, узварухнулася дзіцятка ва ўлоньні яе, і Альжбета напоўнілася Духам Сьвятым.
42 І ўсклікнула яна моцным голасам, і сказала: «Дабраслаўлёная ты між жанчынамі, і дабраслаўлёны плод улоньня твайго.
43 І адкуль гэта мне, што прыйшла маці Госпада майго да мяне?
44 Бо вось, як голас вітаньня твайго дайшоў да вушэй маіх, узварухнулася вясёла дзіцятка ва ўлоньні маім.
45 І шчасьлівая тая, якая паверыла, бо зьдзейсьніцца сказанае ёй ад Госпада».