Pular para o conteúdo
Publicidade

Lucas 1

46 І сказала Марыя: «Узьвялічвае душа мая Госпада,

47 і ўзрадаваўся дух мой у Богу, Збаўцы маім,

48 бо Ён глянуў на паніжэньне служкі Сваёй. Бо вось, адгэтуль шчасьліваю будуць называць мяне ўсе пакаленьні,

49 бо вялікае ўчыніў мне Магутны, і сьвятое імя Яго,

50 і міласэрнасьць Ягоная з пакаленьня ў пакаленьне для тых, якія баяцца Яго.

51 Ён зьявіў уладу рамяном Сваім, расьсеяў ганарыстых думкамі сэрца іхняга;

52 скінуў моцных з пасадаў і ўзьвялічыў пакорных;

53 галодных насыціў дабром, а багатых адпусьціў ні з чым.

54 Падтрымаў Ізраіля, юнака Свайго, успомніў пра міласэрнасьць,

55 як гаварыў адносна бацькоў нашых, адносна Абрагама і насеньня ягонага на вякі».

Veja também