Pular para o conteúdo
Publicidade

ЛУКІ 1

59 І сталася, у восьмы дзень прыйшлі абрэзаць дзіцятка і хацелі назваць яго паводле імя бацькі ягонага Захарыям.

60 І, адказваючы, маці ягоная сказала: «Не, але ён будзе называцца Янам».

61 І сказалі ёй: «Нікога няма ў родзічаў тваіх, хто называецца гэтым імем».

62 І пыталіся на мігах у бацькі ягонага, як бы ён хацеў назваць яго.

63 І, папрасіўшы дошчачку, ён напісаў, кажучы: «Ян імя яму». І ўсе зьдзівіліся.

Veja também