67 І Захарыя, бацька ягоны, напоўніўся Духам Сьвятым, і прарочыў, кажучы:
68 «Дабраслаўлёны Госпад, Бог Ізраіля, што адведаў народ Свой і даў выбаўленьне [яму],
69 і падняў рог збаўленьня нашага ў доме Давіда, слугі Свайго,
70 як абвясьціў вуснамі сьвятых прарокаў Сваіх, што былі адвеку,
71 збавіць [нас] ад ворагаў нашых і ад рукі ўсіх, якія ненавідзяць нас,
72 учыніць міласэрнасьць бацькам нашым і ўзгадаць сьвяты запавет Свой,
73 прысягу, якой кляўся Абрагаму, бацьку нашаму, даць нам
74 бяз страху, выбавіўшы нас з рукі ворагаў нашых,
75 служыць Яму ў сьвятасьці і праведнасьці перад Ім у-ва ўсе дні жыцьця нашага.
76 І ты, дзіцятка, будзеш названы прарокам Найвышэйшага, бо будзеш ісьці наперадзе перад абліччам Госпада падрыхтаваць шляхі Яму,
77 даць народу пазнаць збаўленьне ў адпушчэньні грахоў іхніх,
78 праз унутраную міласэрнасьць Бога нашага, у якой адведаў нас Усход з вышыні,
79 зьявіць [сьвятло] тым, што сядзяць у цемры і ў ценю сьмяротным, накіраваць ногі нашыя на шлях супакою».