Pular para o conteúdo
Publicidade

Лукі 12:16-21

BBB Bíblia (Tradução de Antoni Bokun)

16 І сказаў ім прыповесьць, кажучы: «У аднаго багатага чалавека быў добры ўраджай у полі,

17 і ён разважаў у сабе, кажучы: "Што мне зрабіць, бо ня маю, куды злажыць плады мае?"

18 І сказаў: "Вось што зраблю: раскідаю сьвірны мае, і пабудую большыя, і зьбяру туды ўсю пшаніцу маю і ўсё дабро маё,

19 і скажу душы маёй: ‘Душа! Шмат дабра ляжыць у цябе на шмат год; супакойся, еш, пі, весяліся’."

20 А Бог сказаў яму: "Неразумны! У гэту ноч душу тваю возьмуць у цябе; каму ж дастанецца тое, што ты прыдбаў?"

21 Так бывае з тым, хто зьбірае скарбы для сябе, а ня ў Бога багацее».

Em outras traduções

  1. BBL Bíblia (Tradução de V. Semukha)

    16 І сказаў ім прытчу: у аднаго багатага чалавека добра ўрадзіла поле;

    17 і ён разважаў сам з сабою: што мне рабіць? няма куды мне сабраць плады мае.

    18 І сказаў: вось што зраблю: паламаю засекі мае і збудую большыя, і зьбяру туды ўсё збожжа маё і ўсё дабро маё.

    19 І скажу душы маёй: душа! шмат дабра ляжыць у табе на многія гады: пакайся, еж, пі, весяліся.

    20 Але Бог сказаў яму: неразумны! гэтае ж ночы душу тваю забяруць у цябе; каму ж дастанецца тое, што ты назапасіў?

    21 Так бывае з тым, хто зьбірае скарбы сабе, а не ад Бога багацее.

Direitos das traduções citadas

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.