Pular para o conteúdo
Publicidade

Лукі 12:22-34

22 Пры гэтым сказаў вучням Сваім: «Дзеля таго кажу вам: Не турбуйцеся дзеля душы вашай, што вам есьці, ані дзеля цела, у што адзецца

23 Душа большая за ежу, і цела — за адзеньне.

24 Паглядзіце на груганоў, якія ані сеюць, ані жнуць, няма ў іх камораў, ані сьвірнаў, і Бог жывіць іх. Наколькі ж вы лепшыя за птушак?

25 І хто з вас, турбуючыся, можа дадаць сабе росту хоць на адзін локаць?

26 Дык вось, калі і найменшага ня можаце, навошта турбуецеся пра іншае?

27 Паглядзіце на лілеі, як яны растуць, не працуюць, не прадуць; але кажу вам, што і Салямон ва ўсёй славе сваёй не апранаўся так, як кожная з іх.

28 Калі ж траву на полі, якая сёньня ёсьць, а заўтра будзе кінута ў печ, Бог так апранае, дык тым больш вас, малаверы.

29 І вы не шукайце, што вам есьці, ці што піць, і не турбуйцеся.

30 Бо ўсё гэта шукаюць народы гэтага сьвету; а ваш Айцец ведае, што вам гэта патрэбна.

31 Найбольш шукайце Валадарства Божага, і тое ўсё дададуць вам.

32 Ня бойся, малы статак, бо Айцец ваш упадабаў даць вам Валадарства.

33 Прадавайце маёмасьць вашую і давайце міласьціну; учыніце сабе кайстры, якія не старэюць, скарб у небе, які не зьнікае, куды злодзей не набліжаецца, і дзе моль ня нішчыць.

34 Бо дзе ёсьць скарб ваш, там будзе і сэрца вашае.

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.