7 І ўгледзеўшы, як тыя, што былі запрошаныя, выбіралі першыя месцы, сказаў ім прыповесьць, кажучы ім:
8 «Калі запросіць цябе нехта на вясельле, не ўзьлягай на першае месца, каб не было каго паважнейшага за цябе паміж запрошаных ім.
9 І той, які запрасіў цябе і яго, падыйшоўшы, скажа табе: "Дай яму месца", і тады ты з сорамам павінен будзеш сесьці на апошняе месца.
10 Але, калі будзеш запрошаны, прыйшоўшы, узьлягай на апошняе месца, каб той, які запрасіў цябе, калі падыйдзе, сказаў табе: "Сябра, перасядзь вышэй". Тады будзе табе слава перад тымі, што ўзьлягаюць разам з табою.