Publicidade

Lucas 16

19 Адзін чалавек быў багаты, і апранаўся ў пурпур і вісон, і кожны дзень гучна весяліўся.

20 А нейкі ўбогі, на імя Лазар, ляжаў ля брамы ягонай увесь у скулах,

21 і жадаў насыціцца крошкамі, што падалі са стала багацея, і сабакі, прыходзячы, лізалі скулы ягоныя.

22 І сталася, убогі памёр і аднесены быў анёламі на ўлоньне Абрагама; памёр і багацей, і быў пахаваны.

23 І ў пекле, пакутуючы, ён, падняўшы вочы свае, убачыў здалёк Абрагама і Лазара на ўлоньні ягоным,

24 і, загаласіўшы, сказаў: "Ойча Абрагаме! Зьлітуйся нада мною і пашлі Лазара, каб абмачыў канец пальца свайго ў вадзе і асьвяжыў язык мой, бо я мучуся ў полымі гэтым".

25 Але Абрагам сказаў: "Сыне! Узгадай, што ў жыцьці тваім меў ты добрае, а Лазар — ліхоту; цяпер жа ён тут суцяшаецца, а ты мучышся.

26 І да таго паміж намі і вамі вялікая прорва разьмешчана, так што тыя, хто хочуць перайсьці адгэтуль да вас, ня могуць, і адтуль да нас не пераходзяць".

27 Сказаў жа ён: "Тады прашу цябе, ойча, каб ты паслаў яго ў дом бацькі майго,

28 бо ў мяне пяць братоў; няхай ён засьведчыць ім, каб і яны не прыйшлі ў гэтае месца пакутаў".

29 Кажа яму Абрагам: "Маюць Майсея і прарокаў, няхай іх слухаюць".

30 Ён жа сказаў: "Не, ойча Абрагаме! Але калі хто з памёршых прыйдзе да іх, навернуцца".

31 Сказаў жа яму [Абрагам]: "Калі Майсея і прарокаў ня слухаюць, нават калі хто і з памёршых уваскрэсьне, не павераць"».

Veja também

Publicidade
Bíblia Online Bíblia Online

Bíblia Online • Versão: 2026-06-22_10-02-25-