3 Сьцеражыцеся. Калі ж саграшыць супраць цябе брат твой, дакарай яго і, калі навернецца, даруй яму.
4 І калі сем разоў у дзень саграшыць супраць цябе, і сем разоў у дзень зьвернецца да цябе, кажучы: "Каюся", даруй яму».
5 І сказалі апосталы Госпаду: «Дадай нам веры».
6 А Госпад сказаў: «Калі б вы мелі веру як зерне гарчычнае і сказалі гэтаму фігаваму дрэву: "Будзь вырванае з коранем і перасаджанае ў мора", яно паслухала б вас.