1 Сказаў таксама ім прыповесьць пра тое, што трэба заўсёды маліцца і не журыцца,
2 кажучы: «У адным горадзе быў судзьдзя, які Бога не баяўся і людзей не саромеўся.
3 У тым жа горадзе была ўдава, і яна прыходзіла да яго, кажучы: "Абарані мяне ад супраціўніка майго".
4 І ён доўгі час не хацеў. А пасьля сказаў сам сабе: "Хоць я і Бога не баюся, і людзей не саромеюся,
5 але, як гэтая ўдава дакучае мне, абараню яе, каб яна, прыходзячы бясконца, ня вымучыла мяне"».
6 І сказаў Госпад: «Чуеце, што кажа судзьдзя няправедны?
7 А Бог ці ж не абароніць выбраных Сваіх, якія клічуць да Яго дзень і ноч, і будзе доўгацярплівым, [ня слухаючы] іх?
8 Кажу вам, што хутка абароніць іх. Але Сын Чалавечы, прыйшоўшы, ці знойдзе веру на зямлі?»