Pular para o conteúdo
Publicidade

Лукі 18:18,22-27

18 І спытаўся ў Яго нехта з начальнікаў, кажучы: «Настаўнік добры! Што мне рабіць, каб успадкаеміць жыцьцё вечнае?»

22 Пачуўшы гэтае, Ісус сказаў яму: «Яшчэ аднаго не хапае табе: усё, што маеш, прадай, і раздай убогім, і будзеш мець скарб у небе; і прыходзь, ідзі за Мною».

23 Ён жа, пачуўшы гэта, стаўся смутным, бо быў надта багаты.

24 Убачыўшы, што ён стаўся смутным, Ісус сказаў: «Як цяжка таму, хто мае грошы, увайсьці ў Валадарства Божае.

25 Бо лягчэй вярблюду прайсьці праз іголчына вушка, чым багатаму ўвайсьці ў Валадарства Божае».

26 А тыя, што чулі, сказалі: «І хто ж можа быць збаўленым?»

27 Ён жа сказаў: «Немагчымае для людзей магчыма для Бога».

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.