Publicidade

Lucas 18

35 І сталася, як набліжаўся Ён да Ерыхону, нейкі сьляпы сядзеў ля дарогі, жабруючы.

36 Пачуўшы, што праходзіць натоўп, ён спытаўся: «Што гэта такое?»

37 Яму паведамілі, што Ісус з Назарэту ідзе.

38 І закрычаў ён, кажучы: «Ісусе, Сыне Давідаў, зьлітуйся нада мною!»

39 І тыя, што ішлі наперадзе, сварыліся на яго, каб маўчаў, а ён яшчэ мацней закрычаў: «Сыне Давідаў, зьлітуйся нада мною!»

40 Ісус, спыніўшыся, загадаў прывесьці яго да Сябе. І калі той падыйшоў, спытаўся ў яго,

41 кажучы: «Што ты хочаш, каб Я ўчыніў?» Той сказаў: «Госпадзе, каб мне глядзець».

42 І сказаў яму Ісус: «Глядзі! Вера твая збавіла цябе».

43 І ён адразу стаў бачыць, і пайшоў за Ім, славячы Бога. І ўвесь народ, бачачы гэтае, аддаў хвалу Богу.

Veja também

Publicidade
Bíblia Online Bíblia Online

Bíblia Online • Versão: 2026-06-22_10-02-25-