Pular para o conteúdo
Publicidade

Лукі 18:9-14

BBB Bíblia (Tradução de Antoni Bokun)

9 Сказаў жа і да тых, якія былі пэўныя адносна сябе, што яны праведнікі, і пагарджалі іншымі, гэткую прыповесьць:

10 «Два чалавекі ўвайшлі ў сьвятыню памаліцца: адзін — фарысэй, а другі — мытнік.

11 Фарысэй, стаўшы, гэтак маліўся за сябе: "Божа, дзякую Табе, што я не такі, як іншыя людзі: рабаўнікі, няправеднікі, чужаложнікі, або як гэты мытнік.

12 Пошчу два разы на ты­дзень, даю дзесяціну з усяго, што прыдбаю".

13 А мытнік, стаўшы здалёк, не хацеў нават падняць вачэй у неба, але біў сябе ў грудзі, кажучы: "Божа! Будзь міласьцівы да мяне, грэшніка".

14 Кажу вам, што гэты пайшоў апраўданым у дом свой, а ня той: бо ўсякі, хто сябе ўзвышае, будзе паніжаны, а хто сябе паніжае, будзе ўзвышаны».

Em outras traduções

  1. BBL Bíblia (Tradução de V. Semukha)

    9 Сказаў таксама да некаторых, якія былі ўпэўненыя ў сабе, што яны праведныя, і прыніжалі іншых, наступную прытчу:

    10 два чалавекі ўвайшлі ў храм памаліцца: адзін фарысэй, а другі мытнік.

    11 Фарысэй, стаўшы, маліўся сам сабе так: Божа! дзякую Табе, што я не такі, як іншыя людзі, рабаўнікі, крыўдзіцелі, блудадзеі, альбо як гэты мытнік:

    12 пашчуся два разы на тыдзень, даю дзесяціну з усяго, што набываю.

    13 А мытнік, стоячы воддаль, не адважваўся нават падняць вочы да неба; але, б’ючы сябе ў грудзі, казаў: Божа! будзь міласэрны да мяне, грэшніка!

    14 Кажу вам, што гэты пайшоў у дом свой апраўданы болей, чым той: бо кожны, хто ўзьвялічвае сам сябе, паніжаны будзе, а хто паніжае сябе, узвысіцца.

Direitos das traduções citadas

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.